Колькасць смерцяў ад каронавіруса за апошні месяц у свеце вырасла на 35 %


За апошнія чатыры тыдні колькасць зарэгістраваных смерцяў ад каронавіруса ва ўсім свеце павялічылася на 35 %, паведаміў кіраўнік Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Адханам Гебрэесус.

Тэдрас Адханам Гебрэесус.
Фота: DrTedros/Twitter

Толькі за апошні тыдзень 15 000 асобаў ва ўсім свеце памерлі ад COVID-19.

«Гэта зусім непрымальна, калі ў нас ёсць усе інструменты для перадухілення інфекцыяў і выратавання жыццяў. […] Мы ўсе стаміліся ад гэтага віруса і стаміліся ад пандэміі. Але вірус не стаміўся ад нас», – адзначыў Тэдрас.

О-мікрон застаецца дамінантным варыянтам, пры гэтым на долю яго штаму BA.5 прыпадае больш за 90 % выпадкаў, выяўленых за апошні месяц.

Таксама кіраўнік САЗ паведаміў, што зарэгістравана больш за 35 000 выпадкаў малпінай воспы, 12 – са смяротным вынікам.

Аналітыка
Упруцца ў плот ці зоймуць нішу? Беларусь хоча рабіць у сябе кубінскія і кітайскія лекі. Зноў
2022.08.18 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў