Лекары Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтру сутыкнуліся з рэдкім клінічным выпадкам. У страўніку дзіцяці, якому 1 год і 8 месяцаў выявілі 2 батарэйкі, 16 магнітаў і шруб, паведамляе прэсавая служба Мінздароўя.
Яшчэ 13 траўня ў Дубровенскую больніцу даставілі дзіця ва ўзросце 1 года 8 месяцаў. Лекары дыягнаставалі страўнікава-кішачны крывацёк. А ўжо падчас абследавання выявілі ў страўніку 2 батарэйкі, 16 магнітаў і шруб.
Хірургі Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтру экстранна прааперавалі дзіця. Цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. Дзіця заканчвае лячэнне ў аддзяленні хірургіі.
Алена Аляксандрава belsat.eu