У Беларусі зноў памянялі парадак рэгулявання цэнаў


Міністэрства гандлю Беларусі прыняла змены ў працэдуру ўсталявання і падвышэння цэнаў – адпаведную пастанову апублікавалі 18 красавіка. Міністэрства аховы здароўя тым часам растлумачыла мінулыя змены ў рэгуляванні цэнаў на лекі.

Аптеки в Минске, аптека
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына пакупае лекі ў аптэцы ў Менску, Беларусь. 24 лістапада 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Пастанова Мінгандлю была прынятая яшчэ 31 сакавіка, але яе апублікавалі толькі 18 красавіка – і яно набыла моц пасля публікацыі. Пастанова змяніла формы заяваў аб усталяванні новых цэнаў і ўзгадненні падвышэння цэнаў.

Для гэтых працэдураў гандлярам трэба прадставіць у пісьмовай форме не толькі заяву, але таксама эканамічныя разлікі з абгрунтаваннем выдаткаў, маркетынгавы аналіз, тлумачальную запіску.

Нягледзячы на дзяржаўнае рэгуляванне, цэны ў Беларусі растуць, а ўзровень дабрабыту беларусаў зніжаецца. Рашэнні ўладаў у эканоміцы могуць прывесці да паскарэння інфляцыі ў канцы года, што прызнаюць нават эксперты Еўразійскага банку развіцця.

Разбор
Як цягам года мяняліся цэны ў Беларусі: валатыльнасць мяса і інвестыцыйная прывабнасць бінтоў
2023.04.13 07:00

Што да рэгулявання цэнаў на лекі, адноўленае 10 красавіка, Мінздароўя растлумачыла, што «рэферэнтнае цэнаўтварэнне» на шэраг лекаў будзе значыць, што максімальная цана мае быць суадноснай з цаной на тыя ж лекі ў суседніх краінах.

Гэта прынялі, сцвярджае Мінздароў’я, каб не дапусціць паступлення на рынак лекаў па завышаных цэнах і «ўцечкі» лекаў за мяжу, дзе іх прадаваць выгадней. Аб магчымым дэфіцыце замежных лекаў або магчымых цяжкасцях з вытворчасцю беларускіх лекаў па «справядлівых» цэнах пры гэтым не згадваецца.

Дакладны спіс лекаў, якія пад гэта падпадуць, пакуль вызначаюць, але абяцаюць, што ў ім будзе каля сотні найменняў «з невялікім аб’ёмам продажаў» і з прынамсі трыма аналагамі (джэнэрыкамі) прэпарату. За аснову новага спісу возьмуць спіс асноўных лекавых сродкаў. Мінздароўя заяўляе, што мінулы досвед паказаў, як ад такога рашэння ўпалі цэны на тры сотні відаў лекаў, а яшчэ на сотню павялічыліся не больш як на 6 %.

Аб’ектыў
Кантроль дзеля кантролю? Дзяржава будзе рэгуляваць цэны на лекі
2023.04.11 22:38

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў