За апошнія тры тыдні ў Грузію з'ехалі амаль 16 тысяч беларусаў


Пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну 15 777 грамадзянаў Беларусі зʼехалі ў Грузію. Пра гэта паведаміў міністр унутраных справаў Грузіі Вахтанг Гамэлауры, паведамляе «Новости – Грузия».

Гамэлауры адзначыў, што ў Грузію заязджаюць усё больш грамадзянаў Беларусі.

«З моманту пачатку вайны да ўчорашняга дня заехалі 15 777 чалавек, калі ў той жа час у 2019 годзе заехалі 1678 чалавек. То бок беларусы сталі ўязджаць амаль у 10 разоў часцей, чым грамадзяне Расеі», – сказаў ён.

З 24 лютага да 16 сакавіка ў Грузію ўехалі 30 439 грамадзянаў Расеі. Аднак з іх 17 801 чалавек ужо пакінуў краіну, дадаў міністр.

Аналітыка
Рост коштаў, патрабаванне візаў для расейцаў: што змянілася ў Грузіі з пачаткам вайны ва Украіне
2022.03.11 09:35

РР belsat.eu

Стужка навінаў