Расея ўжо без «Instagram» і «Ikea», затое – з доўгам $ 150 млрд. Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu сочыць за падзеямі расейскага ўварвання ва Украіну. Яна трымаецца. А вось санкцыі, накладзеныя на Расею, адкідваюць краіну-агрэсара ў эпоху «аські». Падобна, што тым жа шляхам ідзе і Беларусь.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Лукашэнка сваім указам ад 14 сакавіка даў дазвол на экстранныя захады, якія ўрад можа зрабіць ва ўмовах санкцыйнага ціску на эканоміку краіны. У прыватнасці – дазволіў вяртаць пазыкі «недружалюбным» краінам у беларускіх рублях. Па сутнасці, гэта дазвол на тэхнічны дэфолт. Параілі б аддаваць пазыкі не рублямі, а бульбай. Але ў Еўропе яе і так стае…

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Пуцін так баіцца, што грамадзяне Расеі даведаюцца, як ва Украіне ролю «нацыстаў» адыгрываюць зусім не ўкраінцы, а расейскія салдаты, што загадаў заблакаваць самыя папулярныя ў РФ сацсеткі. У прыватнасці, «Facebook» і «Instagram». Замест апошняга абяцаюць запусціць «Россграм» і вярнуцца да легендарнай «аські».

Hавiны
Расейскія бізнесоўцы і карыстальнікі масава пакідаюць замежныя сацсеткі, але альтэрнатывы няма
2022.03.17 14:22

Зразумела, што карыстацца «Одноклассниками» пакуль ніхто не забараняе.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Замежны доўг Расеі і яе кампаніяў дасягае $ 150 млрд. Міністэрства фінансаў прапануе вярнуць даўгі ў рублях – валюце, што абясцэнілася за месяц на 40 %. Як тлумачыць рэйтынгавае агенцтва «Fitch», гэта азначае дэфолт. А што з беларускім рублём? Беларускія банкі ўводзяць ліміты на зняцце і продаж валюты. Ці дапамогуць такія захады? Пабачым. Варта падумаць пра рэанімацыю…

Hавiны
Ці вытрымае Расея міжнародную ізаляцыю пасля нападу на Украіну
2022.03.16 23:11
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Мігранты, якія засталіся ў лагістычным цэнтры «Брузгі» ля польскай мяжы, атрымалі загад ад беларускіх сілавікоў пакінуць будынак і выбраць адзін з двух кірункаў: перайсці мяжу з Польшчай або трапіць… ва Украіну…

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Сусветныя брэнды ідуць з Расеі і Беларусі. Стала вядома, што і шведская кампанія «Ikea» да 31 траўня прыпыняе дзейнасць у гэтых краінах. Ніхто не хоча мець дачынення да бруднай агрэсіі, ніхто не хоча запэцкацца крывёю. Расея і Беларусь застаюцца ў ізаляцыі.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў