Павел Аракелян дасць джазу ў Вільні


Беларускі джазмен Павел Аракелян і гурт «The Outsiders» прэзентуюць 8 лютага ў віленскім клубе «Jazz Cellar 11» праект «Dedicated To…» («Прысвячаю…»).

Афіша канцэрту Паўла Аракеляна ў Вільні 8 лютага 2024 года. Выява: Jazz Cellar 11 / Facebook

Кампазітар, піяніст і саксафаніст Павел Аракелян вядомы як сольнай творчасцю, так і ўдзелам у гуртах «Крамбамбуля», «Apple Tea» і «Svet Boogie Band». У Беларусі яго неаднаразова прызнавалі найлепшым саксафаністам краіны.

Пасля выбараў-2020 ён падтрымаў пратэсты сваёй музыкай на дваровых канцэртах, трапляў пад арышт. Хоць вельмі не хацеў, быў вымушаны пакінуць Беларусь праз пагрозу новых рэпрэсіяў.

8 лютага ў Вільні Аракелян прэзентуе новы праект на сцэне вядомага джазавага клубу «Jazz Cellar 11». Разам з ім на сцэну маюць выйсці кантрабасіст Алекс Крышталь, піяніст Вітаўтас Страйжыс і бубнач Довідас Шульскіс. Пачатак канцэрту а 20:00, праграма з дзвюх частак – на дзве гадзіны. Квіткі каштуюць ад 23 еўраў.

Агляд
Што мы слухалі ў 2023 годзе: эмігранты, палітвязні, блэк-мэтал, святло і надзея
2024.01.02 12:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў