Літва скасавала пагадненне з Беларуссю аб памежнай супрацы


Урад Літвы пастанавіў скасаваць двухбаковае пагадненне паміж Літвой і Беларуссю аб транспамежнай супрацы. Пра гэта паведамляе DELFI.

 

Мяжа Літвы і Беларусі.
Фота: ВМ / Белсат

У Вільні ўсё меней жадаюць працаваць з афіцыйным Менскам. Пасля фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе, а потым штучнага міграцыйнага крызісу супраць краінаў ЕЗ і ўцягванне ў вайну супраць Украіны на баку Расеі, урад Літвы скасаваў дамову аб транспамежнай супрацы.

«Рэалізацыя пагаднення ў існай геапалітычнай сітуацыі не ўяўляецца магчымай і вельмі верагодна, што яго рэалізацыя будзе немагчымая ў бліжэйшы час», – гаворыцца ў пастанове ўраду Літвы.

Пагадненне з Беларуссю аб транспамежнай супрацы падпісалі ў 2006 годзе. Дамова прадугледжвала супрацу ў шэрагу галінаў: ад экалогіі, да сферы дзелавой інфраструктуры, транспамежнага перамяшчэння транспартных сродкаў і пасажыраў і інш.

Яшчэ ў 2020 годзе Літва прыпыніла фінансаванне праектаў праграмы.

Інфаграфіка
Эканаміст: Чэргі цяжкавікоў на мяжы з’явіліся, бо для існых уладаў мяжа – гэта частка гібрыднай вайны
2021.12.02 12:47

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў