Супрацоўнікам цэнтру «Корпус» прысудзілі па тры гады «хіміі»


Арт-менеджара і дыджэя Аляксандра Багданава (Papa Bo) і сцэнографа Максіма Крука прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Удзел ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Пра гэта паведамляе Telegram-канал «BY_culture».

Суддзя Ленінскага раёна Менска Марына Клімчук пакарала Багданава і Крука трыма гадамі «хіміі».

Багданава і Крука затрымалі 2 верасня пасля вобшуку ў цэнтры «Корпус». Спачатку іх арыштавалі на 10 содняў па адміністратыўнай справе, а пасля на іх была заведзена крымінальная справа.

Hавiны
Затрымалі дыджэя Папу Бо і двух супрацоўнікаў «Корпусу»
2021.09.03 18:42

Багданаў летась выходзіў на маршы пратэсту з дыджэйскай устаноўкай, ставіў музыку для пратэстоўцаў і называў акцыю «#музыкаоружие». Але Papa Bo вядомы не толькі як дыджэй. Ён таксама прамоўтар беларускіх музычных гуртоў, у тым ліку папулярных «Кассиопея», «Серебряная свадьба», «Петля Пристрастия», «Аддис Абеба», «Port Mone», «Shuma». Акрамя таго, ён заснаваў менскі культурны цэнтр «Корпус» і быў яго арт-дырэктарам.

У студзені ў «Корпус» уварваўся АМАП, сілавікі зладзілі ператрус у офісе арганізацыі «Makeout». Аднак «Корпус» працягнуў працу. Вечарам 2 верасня «Корпус» закрылі.

РР belsat.eu

Стужка навінаў