Былога лідара АГП Васіля Палякова асудзілі паўторна. Ён абвясціў галадаванне


Суд Савецкага раёну Гомля другі раз запар прызнаў Палякова вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Цяпер ён адбывае арышт у ІЧУ Гомля, паведамляе «Гомельская Вясна».

Гомельскі грамадскі актывіст Васіль Палякоў. Крыніца: «Гомельская Вясна»

Паводле праваабаронцаў, Васіль аб’явіў галадаванне на знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу.

Нагадаем: гомельскага грамадскага актывіста Васіля Палякова арыштавалі 1 лістапада. Спачатку яго выклікалі позвай, а пасля ў кайданках прывезлі дадому для ператрусу. 3 лістапада яму прысудзілі 15 дзён зняволення за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Падтрымаць актывіста можна лістамі, дасылаючы іх на адрас: Васілю Палякову, ІЧУ, вул. Міжгародняя, 26, 246027, г. Гомель.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў