Міністр абароны распавёў, што рэгіянальная групоўка ў Беларусі распачала выкананне задач


Міністр абароны Віктар Хрэнін падчас сустрэчы з калектывам на Менскім трактарным заводзе распавёў пра рэгіянальную групоўку, якая створаная ў Беларусі. Пра гэта піша Telegram-канал ведамства.

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы. Масква, Расея. 16 жніўня 2022 года.
Фота: Алег Някала / Ваяр

Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расеі пачала разгортванне і выкананне задач, заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Паводле словаў вайскоўца, праца па стварэнні групоўкі вядзецца паэтапна, а яе мэта – абарона межаў так званай Саюзнай дзяржавы.

«Мы ні на кога не збіраемся нападаць. Яшчэ раз падкрэсліваю, што задачы гэтай групоўкі выключна абарончыя. А ўсе мерапрыемствы, якія ладзяцца цяпер, накіраваныя на адэкватнае рэагаванне на тое, што адбываецца паблізу нашых межаў. У цэлым жа мы лічым, што рэалізаваныя цяпер і спланаваныя захады стратэгічнага стрымлівання Узброенымі Сіламі забяспечваюць дэманстрацыю гатовасці да абароны нашай краіны і нанясення непрымальнай шкоды агрэсару. Але ўсё ж асновай нашай ваеннай палітыкі застаецца пазіцыя, што мэтазгодней не бразгаць зброяй, а садзіцца за стол перамоваў і дамаўляцца», – распавёў міністр.

Беларускія вайскоўцы і чыноўнікі паўтараюць, што Беларусь не прымае ўдзел у вайне Расеі супраць Украіны, а таксама, што ў краіне няма мабілізацыі. Пры гэтым яны не ўзгадаваюць, што менавіта з тэрыторыі Беларусі адбыўся напад расейскіх войскаў ва Украіну 24 лютага. Таксама, што менавіта з тэрыторыі нашай краіны расейскія войскі наносяць ракетныя ўдары, падчас якіх гінуць мірныя людзі і руйнуецца інфраструктура.

Hавiны
Дзяржасакратар Савета бяспекі: Мы адзін з нешматлікіх мірных куткоў, які застаўся ў Еўропе
2022.10.17 17:07

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў