У Крычаве міліцыя затрымала журналіста і былога рэдактара недзяржаўнай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага. Пра гэта паведамляе БАЖ.
У кватэры журналіста прайшоў ператрус, сілавікі забралі камп’ютарную тэхніку. На самога Сяргея Няроўнага склалі адміністратыўны пратакол за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП).
Журналіста пакінулі ў ізалятары да суду, які пройдзе ў панядзелак.
ІІ belsat.eu