Турысты загінулі ў Бразіліі падчас падзення самалёту


Самалёт з турыстамі разбіўся ў Барсэлушы, Бразілія, у выніку чаго загінулі 14 асобаў. Здарэнне адбылося 16 верасня, паведамляе CNN.

Падзенне самалёту ў Бразіліі.
Фота: choquei / Twitter

На борце самалёта знаходзіліся 12 турыстаў, а таксама двое пілотаў. У здарэнні ніхто не выжыў, паведамілі ў Грамадзянскай абароне Бразіліі.

Пасажыры накіроўваліся на месца для заняткаў аматарскай рыбалкай, а аварыя здарылася з прычыны дрэннага надвор’я. Падчас прызямлення ішоў моцны дождж.

Афіцыйныя асобы не ўдакладнілі нацыянальнасці загінулых.

Hавiны
Марскія пяхотнікі ЗША загінулі ў катастрофе самалёта ў Аўстраліі
2023.08.27 15:55

Трое марскіх пяхотнікаў ЗША загінулі 27 жніўня ў выніку крушэння самалёта ля берагоў паўночнай Аўстраліі падчас перавозу войскаў для вучэнняў «Predators Run 2023».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў