Днём 17 ліпеня расейскія войскі абстралялі з артылерыі цэнтр украінскага горада Белаполле ў Сумскай вобласці. У выніку абстрэлу два чалавекі загінулі, паведамілі ў Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі.
Пад абстрэл трапіў парк у цэнтры гораду, у якім у абедзенны час знаходзіліся людзі. Таксама ў выніку траплення расейскіх снарадаў разбураны будынак мясцовай пажарнай часці.
У выніку абстрэлу загінулі два чалавека: 76-гадовая і 74-гадовая жанчыны. Яшчэ дзесяць чалавек атрымалі раненні, двое з іх у цяжкім стане. Сярод пацярпелых 6 ратаўнікоў з пажарнай часці.
Месяц таму расейскія войскі таксама абстралялі Белаполле, тады загінулі мужчына і яго чатырохгадовы сын.
Алена Рувіна belsat.eu