Кіберпартызаны распавялі, колькі зваротаў прыйшло ў «камісію вяртання» за 5 месяцаў


«Камісія вяртання» была створаная ўладамі Беларусі пяць месяцаў таму. За гэты час, паводле кіберпартызанаў, у яе звярнуліся 16 чалавек.

Беларуская мяжа.
Фота: sb.by

Шасцёра з тых, хто накіравалі заяўкі, маюць крымінальныя артыкулы, не звязаныя з палітыкай.

Дзве заяўкі былі ўхваленыя камісіяй – дазволілі вярнуцца маці Рамана Пратасевіча і Філіпу Давыдаву, якога днямі паказалі ў прапагандысцкім сюжэце БТ.

Агляд
Хто такі Філіп Давыдаў, які звярнуўся ў камісію для вяртання, і колькі зваротаў яна ўжо разгледзела?
2023.07.15 17:29

Астатнія заяўкі, паводле камісіі, «не адпавядаюць патрабаванням». Гэта значыць, што заяўнікі не далі дастатковых звестак, не напісалі, што раскаяліся ва ўдзеле ў пратэстах ці ўвогуле ў іх не ўдзельнічалі.

Камісія для разгляду зваротаў грамадзянаў Беларусі, якія выехалі за мяжу, аб пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў пачала працаваць на пачатку лютага 2023 года.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў