Біятланістка Дар'я Домрачава нарадзіла другую дачку


Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава нарадзіла другую дачку, паведаміла беларуская спартоўца ў сваім Instagram. Яна замужам за вядомым нарвежскім біятланістам Уле Эйнарам Б’ёрндаленам.

Біятланістка Дар’я Домрачава нарадзіла другую дачку.
Фота: dadofun / Instagram

«Яшчэ адзін цуд у нашай сям’і», – напісала Дарʼя Домрачава ў апісанні да фота. Мяркуючы па надпісе на камбінезоне дзіцяці «little sister» («малодшая сястра») – гэта дзяўчынка.

Як назвалі дзяўчынку і дзе яна нарадзілася, не паведамляецца.

Пара вядомых біятланістаў Дарʼя Домрачава і Уле Эйнар Б’ёрндален ажаніліся ў 2016 годзе. У кастрычніку таго ж года ў іх нарадзілася дачка Ксенія, якая ўжо скончыла першы клас. У канцы мінулага года спартсменка расказвала, што жыве ў Манака.

«Сёння школьны расклад дачкі шмат чаму абавязвае, а прафесія трэнера, як вы ведаеце, звязана з частымі разʼездамі. Мне хочацца надаць больш часу інтарэсам Ксюшы, так што на бліжэйшы год я не стаўлю перад сабой прафесійных задач. Але займаюся адукацыяй, вучуся па спецыяльнасці «дыеталогія і нутрыцыалогіі», – расказвала Домрачава.

Апошні раз сямʼя была ў Беларусі восенню мінулага года.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў