Пад Валожынам сутыкнуліся два аўтамабілі таксі. Загінула пасажырка


У другой палове дня 17 чэрвеня на другім кіламетры пад’язной дарогі №1 ад трасы М6 «Горадня-Менск» адбылося ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў таксі. Пацярпелі 5 чалавек, з якіх адна пасажырка таксі загінула. Чацвёра шпіталізаваныя, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

17 чэрвеня на другім кіламетры пад’язной дарогі №1 ад трасы М6 «Горадня-Менск» адбылося ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў таксі.
Фота: УУС Менскага аблвыканкаму
17 чэрвеня на другім кіламетры пад’язной дарогі №1 ад трасы М6 «Горадня-Менск» адбылося ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў таксі.
Фота: УУС Менскага аблвыканкаму

Паводле дадзеных следства, каля вёскі Бабровічы 25-гадовы кіроўца таксі Renault Logan выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем таксі Renault Scenic, якім кіраваў 48-гадовы мужчына.

На месцы здарэння загінула 42-гадовая жанчына – пасажырка Renault Logan. З траўмамі шпіталізаваныя абодва кіроўцы, а таксама дзве пасажыркі Renault Megane Scenic – 38-гадовая жанчына і яе 62-гадовая маці.

Валожынскім раённым аддзелам Следчага камітэту ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.2 арт.317 КК РБ – «Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека».

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў