N.R.M. мае намер паехаць ва Украіну з канцэртам для байцоў палка Каліноўскага


N.R.M. мае намер паехаць ва Украіну, дзе плануе арганізаваць канцэрт для байцоў Палка Каліноўскага. З гэтай нагоды гурт распачаў збор сродкаў для падраздзялення. Музыка гурта Піт Паўлаў у эфіры «Белсату» распавёў пра ідэю зладзіць канцэрт для байцоў ва Украіне.

Піт Паўлаў, музыка гурта N.R.M.
Фота: Белсат

У афіцыйным тэлеграм-канале Палка Каліноўскага з’явілася афіцыйная заява аб тым, што пад Бахмутам беларускія ваяры панеслі страты. Ёсць адзін загінулы, чацвёра зніклі без вестак, а яшчэ некалькі атрымалі раненні.

Музыка гурта N.R.M. Піт Паўлаў распавёў, што цяпер, падчас арганізацыі канцэрту для байцоў палка, навіна пра смерць сярод каліноўцаў ускалыхнула яго.

«Маладыя, лепшыя з лепшых гінуць на вайне – самае страшнае, што можа адбыцца. Здавалася, што цяпер ніхто не загіне, чакалі наступу. Нашыя хлопцы ў такім месцы, цяжка пра гэта чуць. Я цяпер у асабістым кантакце шмат з кім з палка Каліноўскага», – кажа Піт Паўлаў.

Hавiны
У хадзе аперацыі пад Бахмутам полк Каліноўскага панёс страты
2023.05.17 18:26

Музыка кажа, што сам адчувае вострую неабходнасць супрацьстаяць гвалту, несправядлівасці. Таму калі з’явіўся полк, то ўзнікла жаданне далучыцца да іх, але механічна трапіць туды складана вельмі.

«Большасць байцоў ва Украіне з 2014 году. Нацыянальная адзінка з’явілася пазней. Я сэрцам быў заўсёды з імі. А пазней нават высветлілася, што некаторыя з іх трэніраваліся ў той самай залі, дзе я таксама трэніраваўся. Цалкам магчыма, што мы добра знаёмыя, што я паказваў ім некаторыя прыёмы. Зразумела, што ў мяне даўно было жаданне прыехаць да іх. А пазней я даведаўся, што яны чакаюць N.R.M. І гэта дадало такой дадатковай матывацыі наведаць іх», – кажа Піт Паўлаў.

Музыка кажа, што бачыць сярод беларусаў стомленасць ад вайны, стомленасць ад рэпрэсіяў, вымушанай міграцыі.

«Некаторыя нават кажуць, маўляў, можа варта было застацца ў Беларусі, адседзець некалькі гадоў у турме. Але мая задача такая, што павінныя вярнуць сабе сваю краіну. Што гэта не спосаб падпарадкавацца гвалту. На тым баку няма нават 1 %. Там нават 3 % няма. Проста жменька людзей. А нас амаль 10 мільёнаў грамадзянаў краіны», – перакананы спявак.

Таму, на яго думку, беларусы мусяць аб’яднацца і вярнуць сабе краіну.

Hавiны
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску збіраюцца ставіць помнік Беларусі і адзінству
2023.05.16 19:01

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў