Беларуская эканоміка ў стагнацыі: мінус 2,1% у першым квартале


Белстат паведаміў, што за першыя тры месяцы года ВУП упаў на 2,1% у параўнанні з першым кварталам летась. Уніз цягнуць грузаперавозкі і гандаль. Скарачэнне крыху запаволілася: у студзені – лютым было 3,6% год да года.

Деревообрабатывающее предприятие «Борисовдрев», дым с труб завода
Барысаўскае прадпрыемства «Барысаўдрэў». Барысаў, Беларусь. 20 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

Паводле першых афіцыйных ацэнак, валавы ўнутраны прадукт у студзені – сакавіку сёлета склаў 46,5 млрд рублёў. Гэта на 2,1% меней, чымся ў першым квартале летась.

Белстат таксама паведамляе, што вытворчасць прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах павялічылася ў першым квартале на 1,8% год да года, вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі – ажно на 3%.

Меркавана, што пацягнулі эканоміку ўніз грузаперавозкі і гандаль. Грузаабарачэнне абрынулася ажно на 32%. На 3,5% знізіўся раздробны гандаль у параўнанні з вынікамі першага кварталу мінулага года. Яшчэ большы мінус у гуртовым гандлі – 5,5%.

У плюсе перавозкі пасажыраў – на 15,5% і тавараабарачэнне ў грамадскім харчаванні – на 9,8%.

Падаюць і рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва. Згодна з дадзенымі Белстата, у студзені – лютым 2023 года яны знізіліся на 1,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года.

Нагадаем, што у студзені – лютым сёлета ВУП Беларусі знізіўся на 3,6% год да года. Такім чынам, падзенне эканомікі крыху запаволілася.

Hавiны
ВУП Беларусі стагнаваў у пачатку 2023 года – BEROC
2023.02.23 17:21

Цяперашнія ўлады чакаюць росту ВУП сёлета на 3,8% (прагноз больш аптымістычны, чымся летась, калі планавалі плюс 2,9%, а атрымалі мінус 4,7%).

Міжнародны валютны фонд мяркуе, што сёлета беларуская эканоміка вырасце на 0,7%. Прыкладна такі ж прагноз у Сусветнага банку: 0,6%.

Больш сціслыя чаканні – у Еўразійскага банку развіцця. Ён прадказаў сёлетні рост беларускага ВУП на 0,3%.

Даследчы цэнтр BEROC у сваіх прагнозах вельмі асцярожны, бо шмат няпэўнасці. На нядаўняй прэзентацыі цэнтру старэйшы навуковы працаўнік Дзмітрый Крук выказаў меркаванне, што сёлета эканоміка Беларусі прадэманструе рост ад 0 да 1,5%.

Аналітыка
«Заробкі ўперліся ў столь». Эксперты параўналі беларускую эканоміку з домам, што гніе
2023.04.13 08:01

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў