Павел Латушка: Беларусь застаецца на парадку дня ў ЕЗ


Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Сітуацыя ў Беларусі не сышла на другі план, а наадварот, знаходзіцца на парадку дня ў ЕЗ», – лічыць намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка. Аб гэтым, на ягоную думку, сведчыць прыняцце Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі ў справе Беларусі.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Латушка адзначае, што з прыняццем рэзалюцыі «ўпершыню на міжнародным узроўні адбылося прызнанне факту здзейсненых злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі».

«Еўрапарламент у сваёй рэзалюцыі не проста ўказвае на неабходнасць усебаковага расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, а пералічвае канкрэтныя механізмы, якія міжнародная супольнасць мае задзейнічаць для гэтага», – падкрэсліў прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінету.

Важна таксама, як адзначае Латушка, што еўрадэпутаты прызнаюць працяглую інтэграцыю Расеі і Беларусі працэсам фактычнай акупацыі.

Нагадаем, рэзалюцыю ў справе Беларусі еўрапейскія дэпутаты прынялі 15 сакавіка. Яна асуджае працяг сістэматычных рэпрэсіяў рэжыму Беларусі ў дачыненні народу краіны і галасоў нязгодных, у тым ліку праз палітычна матываваныя і закрытыя паказальныя суды, якія дэпутаты Еўрапарламенту расцэньваюць як сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека. Таксама Еўрапарламент зноў рашуча асудзіў удзел Беларусі ў вайне ва Украіне на баку Расеі.

Дэпутаты Еўрапарламенту заклікалі Еўразвяз агулам і краіны-чальцы паасобку пашырыць і ўзмацніць санкцыі супраць Беларусі, а таксама ўключыць у іх усіх, хто мае дачыненне да рэпрэсіяў рэжыму, у тым ліку суддзяў, пракурораў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў, турмаў і калоніяў, і забяспечыць належнае выкананне абмежавальных захадаў.

Рэзалюцыя таксама падкрэслівае неабходнасць усебаковага расследавання злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі супраць народу Беларусі, і адначасова заклікае краіны Еўразвязу актыўна ўжываць прынцып універсальнай юрысдыкцыі ды рыхтаваць судовыя справы супраць беларускіх чыноўнікаў.

Hавiны
Еўрапарламент заклікаў пашырыць санкцыі супраць уладаў Беларусі і падтрымаць дэмакратычныя сілы
2023.03.15 16:05

belsat.eu

 

Стужка навінаў