Прадстаўнік Мінабароны РФ заявіў аб вяртанні войскаў у пункты дыслакацыі па завяршэнні вучэнняў у Беларусі


Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі Ігар Канашэнкаў заявіў, што расейскія злучэнні і вайсковыя часткі вернуцца па завяршэнні вучэнняў «Саюзная рашучасць» у пункты пастаяннай дыслакацыі.

На здымку са спадарожніка бачныя намёты і пабудовы для расейскіх войскаў у Ельні, Расея. 19 студзеня 2022 г.
Фота: 2022 Maxar Technologies / Handout via / Reuters

«Вайсковыя часткі і падраздзяленні, якія адпрацоўваюць задачы ў складзе сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы ў межах расейска-беларускіх вучэнняў «Саюзная рашучасць-2022» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, сёння і ў суботу 19 лютага правядуць розыгрышы практычных дзеянняў з баявой стральбой на палігонах рэспублікі», – паведаміў Ігар Канашэнкаў.

«Пасля завяршэння вучэнняў злучэнні і вайсковыя часткі Расейскай Федэрацыі вернуцца, як і заўсёды, у свае пункты пастаяннай дыслакацыі», – гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны Расеі.

17 лютага Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вучэнняў на палігоне «Асіповіцкі» заявіў, што «вярнуць расейскіх вайскоўцаў у месцы пастаяннай дыслакацыі можна за суткі, але яны будуць у Беларусі колькі трэба». Пытанне вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ён збіраўся абмеркаваць 18 лютага на сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Беларуска-расейскія вучэнні адбываюцца ў Беларусі ад 10 лютага ў межах «праверкі сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы».

Аналітыка
Калі свет пазбягаў вайны: гісторыя буйных міжнародных крызісаў, якія развязваліся мірна
2022.02.16 15:31

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў