Нацыянальны сцяг з імёнамі палітвязняў купілі на ebay за 1125 долараў


Бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў, які стварыла журналістка «Белсату» і грамадская актывістка Марыя Грыц, прадалі на анлайн-аўкцыёне ebay за 1125 долараў.

Бела-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў, які зрабіла журналістка «Белсату» Марыя Грыц.
Фота: асабісты архіў Марыі Грыц

Стваральніца сцягу паведаміла, што сродкі ад яго продажу будуць накіраваныя на падтрыманне семʼяў беларускіх палітвязняў.

Сцяг быў выстаўлены на аўкцыён 8 лютага. Стартавы кошт склаў 120 долараў.

Гэты ўнікальны бел-чырвона-белы сцяг Марыя Грыц стварыла напрыканцы студзеня 2022 году, калі колькасць палітычных зняволеных у Беларусі перавысіла тысячу чалавек. На сёння за кратамі ў Беларусі застаюцца 1062 асобы, прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі.

«Пісаць імёны было для мяне як малітва», – прызналася Марыя Грыц падчас размовы ў студыі «Белсату».

Яна таксама сказала, што 8 метраў тканіны чакаюць свайго часу – магчыма, будзе новы сцяг. Цалкам размову з аўтаркай сцяга з імёнамі палітвязняў можна паглядзець у праграме «Студыя Белсат».

Інтэрв’ю
Аляксандра Герасіменя прадала другі медаль праз NFT-аўкцыён. Што яшчэ выстаўляюць беларускія спартоўцы?
2022.01.18 16:34

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў