У Пружанах праз камунальную аварыю расставілі біяпрыбіральні і развозяць ваду ў цыстэрнах


Другія содні раённы цэнтр застаецца без водазабеспячэння. У горадзе вызначылі 11 месцаў, куды ў аўтацыстэрнах прывозяць ваду. Усталяваныя 37 біяпрыбіральняў, паведамляе газета «Раённыя будні».

Аўтацыстэрна з пітной вадой у Пружанах. Берасцейская вобласць, Беларусь. 17 студзеня 2023 года.
Фота: «Раённыя будні» / budni.by

Камісія надзвычайных сітуацыяў пры Пружанскім райвыканкаме паінфармавала, што прычынай аварыі стала «паломка адной з помпаў» на каналізацыйнай станцыі. На час рамонту ўлады пастанавілі прыпыніць водазабеспячэнне. Чыноўнікі абяцаюць, што ваду вернуць «у найкарацейшыя тэрміны».

БелТА піша, што адмыслоўцы ўжо адпампавалі сцёкавыя воды з прыёмнай камеры каналізацыйнай станцыі, праводзіцца рэвізія помпавага абсталявання і запорнай арматуры.

Насельніцтва Пружанаў – каля 18 тысячаў чалавек.

Hавiны
У Пружанах з раніцы 16 студзеня няма вады і калі з’явіцца – невядома
2023.01.16 21:11

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў