У Гомлі на 5 гадоў пасадзілі «вербавальніка» ў полк Каліноўскага


Гомельскі абласны суд разгледзеў справу паводле артыкулу аб вербаванні грамадзянаў для ўдзелу ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Аднаго фігуранта прыгаварылі да 5 гадоў, другога – да 1,5 года, паведамляецца на сайце Вярхоўнага Суда.

Нашыўкі з украінскім сцягам, эмблемай палка імя Кастуся Каліноўскага і бел-чырвона-белым сцягам на амуніцыі Андрэя Корсака. Кіеўская вобласць, Украіна. 6 чэрвеня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Паводле версіі следства, адзін мужчына ў Instagram неаднаразова публікаваў допісы дзеля схілення грамадзянаў да ўдзелу ў палку Каліноўскага, «Азове» ды іншых фармаваннях ЗСУ. Ён таксама перавёў грошы на рахунак палка Каліноўскага. Разам з іншым мужчынам ён «паводле папярэдняй змовы» ў сакавіку летась нібыта «нанёс цынічныя надпісы і выявы на сцены шэрагу будынкаў». Шкоду ацанілі на Br 131.

Першаму фігуранту прызначылі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, другому – 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Адзначаецца, што прысуд не набыў моц, таму можа быць абскарджаны.

Hавiны
ГУР Украіны: ПВК Вагнэра вярбуе наймітаў у Беларусі
2022.10.08 23:14

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў