Першы энергаблок Беларускай атамнай станцыі ўключылі ў сетку пасля планава-папераджальнага рамонту. Аб гэтым 16 снежня паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі.
БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат
У ведамстве паведамілі, што правялі наступныя працы:
- перагрузілі ў рэактар ядзернае паліва – «у актыўную зону загружана 42 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам»;
- правялі «рэвізію абсталявання рэактарнай усталёўкі турбагенератару, галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталявання і тэхналагічных сістэм»;
- выканалі «кантроль металу і дыягностыку зварных злучэнняў абсталявання»;
- «рэалізавалі мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне надзейнасці і эфектыўнасці працы энергаблоку».
Нагадаем, рамонт пачаўся 6 кастрычніка 2023 года. Такім чынам, прайшоў 71 дзень – гэта значыць, 2 месяцы і 10 дзён.
Раней мы пісалі пра тое, што на афіцыйным сайце Дзяржаўнай службы занятасці Беларусі з’явіліся вакансіі на Беларускай атамнай станцыі (БелАЭС). Спецыялістаў шукаюць розных, шмат каго з вышэйшай адукацыяй.
Hавiны
Ад ліфтавага электрамеханіка да памочніка кіраўніка. БелАЭС шукае амаль 150 працаўнікоў
2023.11.14 11:51
СП, belsat.eu