У Беларусі пачалося чарговае правяранне баявой гатовасці


У Беларусі пачало праводзіцца комплекснае правяранне баявой гатовасці на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі. Яно павінна вызначыць гатовасць вайсковых частак і падраздзяленняў выконваць пастаўленыя задачы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram

У рамках правярання да выканання вучэбна-баявых задачаў прыступілі чарговыя падраздзяленні механізаваных злучэнняў, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Згодна з паведамленнем, войскі ў кароткія тэрміны здзейсняць маршы ў прызначаныя раёны, дзе будуць выконваць нарматывы па прадметах баявой падрыхтоўкі. Будуць таксама праводзіцца кантрольныя прабегі вайсковай і спецыяльнай тэхнікі.

У рамках правярання прадугледжанае перасоўванне тэхнікі і асабовага складу вайскоўцаў па дарогах агульнага карыстання ў Менскай, Гарадзенскай, Берасцейскай і Віцебскай вобласцях.

Апошні раз такое правяранне праводзілася 3 кастрычніка.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў