Кітай заклікаў сваіх грамадзянаў тэрмінова зʼехаць з Украіны


Міністэрства замежных справаў Кітая заклікала сваіх грамадзянаў тэрмінова пакінуць Украіну. Тлумачыцца гэта «складанай сітуацыяй з бяспекай», піша газета «China Daily».

Даведка
Сцяг Кітая. Фота: Ecow / Wikimedia, CC0

Кітай рэкамендаваў сваім грамадзянам тэрмінова з’ехаць з Украіны «у сувязі са складанай сітуацыяй з бяспекай». Пра гэта са спасылкай на прэс-рэлізы кітайскага МЗС і амбасады Кітая ў Кіеве піша газета «China Daily».

Грамадзянам таксама параілі ўзмацніць захады бяспекі і неадкладна звязацца з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ва Украіне, каб пакінуць звесткі пра сябе. Тым, хто захоча эвакуявацца, абяцаюць дапамогу.

Дагэтуль такі ж заклік да сваіх грамадзянаў Кітай, як і іншыя дзяржавы, рабіў пасля расейскага ўварвання ва Украіну. 7 красавіка Пекін паведаміў пра эвакуацыю большасці кітайцаў. Да вайны ва Украіне знаходзіліся каля 6 тысяч грамадзянаў КНР.

Hавiны
Эстонія, Балгарыя і Польшча заклікалі сваіх грамадзянаў пакінуць тэрыторыю Расеі
2022.09.28 08:53

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў