Павел Латушка: У папярэдні санкцыйны спіс Украіны трапілі 8 прадпрыемстваў беларускага ВПК


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прапанавала Украіне ўвесці санкцыі супраць 24 беларускіх суддзяў, 15 прапагандыстаў, а таксама чальцоў арганізацыйных структураў так званай Саюзнай дзяржавы. 16 жніўня стала вядома пра залучэнне ў папярэдні санкцыйны спіс Украіны васьмі прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу (ВПК) Беларусі. Пра гэта расказаў «Белсату» намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету і кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Варшава, Польшча. 8 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат

«Мы атрымалі пацвярджэнне ад украінскіх партнёраў пра тое, што ў папярэдні санкцыйны спіс з нашай прапановы ўнесеныя 8 прадпрыемстваў ВПК Беларусі. Гэта прадпрыемствы, якіх я не хацеў бы пакуль называць. Магу толькі сказаць, што яны звязаныя з электроннаю прамысловасцю, оптыкаю, вырабам механічных дэталяў.

Ясна, што гэтыя прадпрыемствы займацца вытворчасцю зброі ў інтарэсах Расеі, каб працягваць агрэсію супраць Украіны», – паведаміў Павел Латушка.

Павел Латушка пацвердзіў інфармацыю пра перададзены Нацыянальнаму агенцтву ў пытаннях перадухілення карупцыі Украіны спіс асобаў і арганізацыяў, датычных да падтрымання расейскай агрэсіі. НАУ прапануе ўвесці супраць фігурантаў гэтага спісу нацыянальныя санкцыі.

24 суддзі, 15 прапагандыстаў

У пераліку – 24 суддзі, што выносілі выракі беларускім партызанам і грамадзянам, якія выходзілі на акцыі пратэсту супраць расейскага ўварвання ва Украіну. Таксама 15 прадстаўнікоў беларускіх прапагандысцкіх медыяў.

Інфармацыя пра суддзю Гарадзенскага абласнога суда Анатоля Зайца на партале «Війна і санкції». Скрыншот: sanctions.nazk.gov.ua

Асобна, паводле Паўла Латушкі, было прапанавана ўвесці санкцыі супраць чальцоў і арганізацыяў структураў гэтак званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Як прыклад – у дачыненні тэлерадыётрансляцыйнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы:

«Для каманды НАУ гэта становіцца новаю тэмай – акцэнтаваць увагу беларускай грамадскасці і замежных партнёраў на ролю гэтак званай Саюзнай дзяржавы як інструменту, які скіраваны на інкарпарацыю Беларусі ў склад Расейскай Федэрацыі, на таксічнасць гэтай структуры. Бо яна скіраваная на тое, каб Беларусь як незалежная дзяржава перастала існаваць».

НАУ дамагаецца ўвядзення санкцыяў супраць Саюзнай дзяржавы ў тым ліку і за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі.

Прапанаваныя санкцыйныя спісы ўжо апублікаваныя на адмысловым партале «Війна і санкції» Нацыянальнага агенцтва ў пытаннях перадухілення карупцыі Украіны. Украінскі бок пацвердзіў, што санкцыйныя прапановы былі скіраваныя ў СБУ, МЗС і Офіс генеральнага пракурора Украіны. Менавіта там будуць прымацца рашэнні пра залучэнне гэтага пераліку ў нацыянальны санкцыйны спіс Украіны.

Кажучы пра лукашэнкаўскіх суддзяў, Павел Латушка нагадвае, што санкцыі супраць іх – усяго адзін з інструментаў уздзеяння. Дадатковы інструмент – выкарыстанне ўніверсальнай юрысдыкцыі.

Прафайл на вядоўцу ОНТ Аляксандра Аверкава на партале «Війна і санкції». Скрыншот: sanctions.nazk.gov.ua

«Разам з літоўскімі партнёрамі вядзём справы ў гэтым кірунку, і я спадзяюся, што будуць прэцэдэнты, калі ў межах універсальнай юрысдыкцыі будуць распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні суддзяў рэжыму Лукашэнкі за парушэнні міжнародных дакументаў. І тады яны будуць праследавацца і знаходзіцца ў вышуку ў адпаведнасці з дакументамі Інтэрполу», – падкрэслівае Павел Латушка.

Калі асобы, прапанаваныя НАУ, трапяць у нацыянальны санкцыйны спіс Украіны, яны не будуць мець магчымасць наведваць гэтую краіну ды атрымаюць шэраг іншых абмежаванняў. Але, паводле Латушкі, украінскія санкцыі разглядаюцца найперш як прыступка да пазнейшага абгрунтавання ўвядзення санкцыяў на ўзроўні ЕЗ, ЗША ды іншых краінаў.

«Бо калі Украіна прызнае гэтых асобаў адказнымі за злачынныя дзеянні, звязаныя з агрэсіяй, падтрымкай вайны, рэпрэсіямі супраць тых, хто выступаў супраць расейскага ўварвання, гэта дасць нам вельмі моцны дадатковы аргумент пры камунікацыі з іншымі міжнароднымі партнёрамі. Бо гэтая справа не такая лёгкая. Не вельмі лёгка яна праходзіла, напрыклад, у камунікацыях з ЕЗ. А гэта дае нам перспектыву і магчымасці больш моцнай аргументацыі», – падсумоўвае Павел Латушка.

Каму пагражаюць украінскія санкцыі

У спісе кандыдатаў на санкцыі, які НАУ перадало для публікацыі «Белсату», 48 асобаў (украінская мова). Прафайлы публікуюцца на партале «Війна і санкції».

  1. Сотніков Анатолій Григорович
  2. Піскунов Олександр Євгенович
  3. Колобов Антон Олегович
  4. Хорошко Олег Володимирович
  5. Сенько Микола Олексійович
  6. Куровський Дмитро Геннадійович
  7. Кременевська Світлана Борисівна
  8. Каранькова Олена Петрівна
  9. Семенчук Олександр Олександрович
  10. Владико Ірина Дмитрівна
  11. Бубенчик Дмитро Віталійович
  12. Царук Руслан Віталійович
  13. Лещенко Андрій Леонідович
  14. Мазуров Сергій Валерійович
  15. Машкетов Юрій Вікторович
  16. Гринько Людмила Миколаївна
  17. Бурунов Євген Іларіонович
  18. Шотик Тетяна Вікторівна
  19. Паремський Ярослав Ігорович
  20. Черепанова Світлана Анасівна
  21. Березюк Сергій Олександрович
  22. Заєць Анатолій Олександрович
  23. Гладкий Микола Миколайович
  24. Коберська Тетяна Олександрівна
  25. Кривошеєв Андрій Євгенович
  26.  Дерман Олексій Валерійович
  27.  Лебедєва Ксенія Петрівна
  28.  Хаментовський Сергій Михайлович
  29.  Лозовик Павло Вʼячеславович
  30.  Сенкевич/Пупко Вікторія Олександрівна
  31.  Петрашко Марія Андріївна
  32. Шуманський Сергій Анатолійович
  33.  Макей Ольга Сергіївна
  34. Безпалий Сергій Михайлович
  35. Козел/Олександров Андрій Олександрович
  36. Аверков Олександр Костянтинович
  37. Злобін Олександр Олексійович
  38. Рижкевич Алла Федорівна
  39. Кононович Євген Васильович
  40. Алейнік Сергій Федорович
  41. Червяков Олександр Вікторович
  42. Амарін Володимир Вікторович
  43. Сіренко Віктор Іванович
  44. Парфіянович Юрій Вітольдович
  45. Трус Сергій Миколайович
  46. Сліжевський Олег Леонідович
  47. Токун Олег Валерійович
  48. Козлова Ірина Леонідівна

На думку Паўла Латушкі, санкцыйныя захады ствараюць дадатковы інструмент для крытычных зменаў у краіне, для пераходу да дэмакратычнага ладу жыцця.

Каментар
Курс расейскага рублю страціў кіравальнасць. Ці пацягне ён за сабой беларускі рубель?
2023.08.15 17:08

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў