СБУ выявіла асобы васьмі марадзёраў з Бучы, якія адпраўлялі пасылкі ў Расею з Мазыра


Служба бяспекі Украіны паведаміла аб раскрыцці асобаў яшчэ 8 марадзёраў з расейскай арміі, якія адпраўлялі нарабаванае ва ўкраінскай Бучы дадому ў Расію з пошты ў Мазыры. Большасць з іх – расгвардзейцы. Сярод іх ёсць і дэсантнік–гвардзеец з акупаванага Крыму.

Крыніца: SBUkr/Telegram

«Знаходзячыся на часова акупаванай тэрыторыі Кіеўскай вобласці, захопнікі праводзілі так званыя «зачысткі» населеных пунктаў: ​​рабавалі маёмасць мясцовых жыхароў і марадзёрылі закінутыя дамы, каб пасля адправіць усё гэта сваім родным », – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Як адзначае ведамства, следчыя сабралі безумоўныя доказы парушэння імі законаў і звычаяў вайны.

Па дадзеных СБУ, з 24 лютага па 31 сакавіка ў Бучы яны збіралі кампутарную і бытавую тэхніку, ювелірныя вырабы, гаджэты, адзенне, прадукты харчавання і адпраўлялі гэта адрасатам у Алтайскім і Хабараўскам краях, Сахаліне з паштовага аддзялення ў Мазыры.

Усім ім выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 438 («Парушэнне законаў і звычаяў вайны») Крымінальнага кодэксу Украіны. Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад васьмі да дванаццаці гадоў.

Абноўлена
Генпракурор Украіны: «Першы падазраваны ў справе аб забойствах у Бучы – нарадзінец Мазыра»
2022.05.02 18:03

У красавіку тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў некалькі відэа з аддзяленняў службы дастаўкі СДЭК у Мазыры, на якіх відаць, як расейскія вайскоўцы адпраўляюць велізарныя пасылкі ў Расею. На відэа трапіў і 35-гадовы Сяргей Калацэй. Ён адпраўляў ва Ульянаўск вечка багажніка (на кадрах ён быў у цывільнай вопратцы). Неўзабаве Генпракуратура Украіны абвінаваціла Калацэя ў забойстве мірных жыхароў Бучы і назвала камандзірам падраздзялення Нацыянальнай гвардыі Расеі з Ульянаўскай вобласці. Сам Калацэй адхіляе ўсе абвінавачанні і кажа, што ніяк не звязаны з ваеннымі або сілавымі структурамі. Генпракуратура Украіны так і не прывяла канкрэтных доказаў яго віны.

Гісторыі
«Папрасілі выслаць доказы на e-mail». Як жыве беларус, якога абвінавачвалі ў ваенных злачынствах
2022.06.07 17:19

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў