У аэрапорце Кабулу страляюць. Загінулі не менш як пяць чалавек


Жыхары сталіцы Афганістану спрабуюць выбрацца з гораду, захопленага тэрарыстамі «Талібану». Наземныя межы талібы кантралююць ужо некалькі дзён.

Паводле сведак, у аэрапорце Кабулу загінулі прынамсі пяць чалавек, якія спрабавалі прарвацца ў самалёты, што адляталі з гораду, піша Reuters.

Загінулі людзі ў цісканіне ці былі застрэленыя, не вядома. Аднак у аэрапорце вечарам 15 жніўня было чуваць стрэлы, натоўп разбягаўся. Афганскі тэлеканал TOLOnews сцвярджае, што людзі былі параненыя і забітыя менавіта ў страляніне.

Паводле непацверджаных звестак, страляць маглі замежныя ахоўнікі аэрапорту. Раней афіцыйны прадстаўнік Злучаных Штатаў казаў, што амерыканскія сілы стралялі ў паветра, каб разагнаць натоўп.

Абноўлена. У інтэрнэце цыркулюе відэа, на якім, як сцвярджаецца, людзі выпадаюць з самалёта ў небе над Кабулам. На іншым відэа бачна, што некаторыя сядалі проста на шасі самалёта.

Hавiны
Што МЗС Беларусі прапануе беларусам, якія засталіся ў Афганістане
2021.08.16 09:30

Учора баевікі радыкальнага ісламісцкага руху «Талібан» без бою ўвайшлі ў Кабул. Раней яны абвесцілі, што цалкам кантралююць тэрыторыю Афганістану.

Прэзідэнт Афганістану Ашраф Гані пагадзіўся сысці ў адстаўку. Паводле медыяў, яшчэ да ўваходу талібаў у Кабул ён пакінуў прэзідэнцкі палац і вылецеў у Таджыкістан. Раней з краіны ўцяклі некалькі кіраўнікоў міністэрстваў, у тым ліку міністр абароны, а таксама віцэ-прэзідэнт Афганістану.

АА belsat.eu

Стужка навінаў