Журналістка і блогерка Наста Захарэвіч атрымала палітычны прытулак у Латвіі, пра што яна напісала ў сваім Facebook.
Журналістка Наста Захарэвіч, якая працавала з «Зялёным парталам», TUT.by і радыё «Свабода», пакінула Беларусь пасля арыштаў і пераследу. Некалькі месяцаў Наста правяла ў лагеры для ўцекачоў і цяпер атрымала палітычны прытулак у Латвіі.
«Я атрымала статус уцякачкі. Латвія дала мне палітычнае сховішча», – паведаміла Наста Захарэвіч.
СК belsat.eu