Суд у Львове арыштаваў Медведчука, а яго жонка звярнулася да Пуціна


Былому сустаршыні партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё», народнаму дэпутату Украіны Віктару Медведчуку суд абраў меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай без права ўнясення закладу, паведамляе радыё «Свабода».

У Лычакіўскім раённым судзе Львова нагадалі, што 10 студзеня Медведчука змясцілі пад хатні арышт з забаронай на выхад з дому, але 26 лютага яго не было па месцы жыхарства. 27 лютага стала вядома, што Віктар Медвядчук уцёк з-пад хатняга арышту, пад якім ён знаходзіўся ў некалькіх працэсах, у тым ліку аб дзяржаўнай здрадзе.

Тым часам жонка Медзведчука нарэшце звярнулася да кума. Аксана Марчанка сказала, што Медзвядчук згодны на абмен і перадачу яго ў Расею, а яна сумняецца ў справядлівасці ўкраінскага суда.

Сёння стала вядома, што ўкраінскага лабіста расейскіх інтарэсаў адправілі пад варту з хатняга арышту.

Зяленскі таксама гаварыў, што згодны на абмен Медзведчука. Але Крэмль на гэты конт маўчыць.

Марчанка рабіла і іншыя заявы апошнім часам.

2 сакавіка Медвядчук быў абвешчаны ў дзяржаўны, міждзяржаўны і міжнародны вышук.

Вечарам 12 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў аб затрыманні Віктара Медведчука. Пазней ён прапанаваў абмяняць затрыманага на захопленых расейцамі ўкраінцаў.

Hавiны
Зяленскі прапанаваў Расеі абмяняць затрыманага Медведчука на палонных украінскіх вайскоўцаў
2022.04.13 11:10

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў