Баксёркам Беларусі і Расеі дазволілі выступаць на турнірах з афіцыйнымі сцягамі і гімнамі


Спартоўцы з Беларусі і Расеі будуць спаборнічаць на чэмпіянаце свету ў боксе сярод жанчын з дзяржаўнай сімволікай. Яны ўжо неслі афіцыйныя флагі на цырымоніі адкрыцця турніры ў Індыі 15 сакавіка, піша Reuters.

Сцяг Расеі на турніры ў Індыі.
Фота: IBA / insidethegames.biz

Дзве нацыянальныя зборныя ў складзе 12 расеек і 6 беларусак таксама пазначаныя дзяржаўнымі сцягамі ў афіцыйным спісе спаборніцтваў Міжнароднай баксёрскай асацыяцыі (IBA) на ў Нью-Дэлі, што праходзіць 15-26 сакавіка.

IBA летась адмяніла санкцыі ў дачыненні да дзвюх краін, уведзеныя за агрэсію супраць Украіны, і дазволіла іх спартоўцам спаборнічаць у звычайным рэжыме. Узначальвае арганізацыю расейскі бізнесовец Умар Крэмлеў.

Афіцыйны сцяг Беларусі на турніры ў Індыі.
Фота: IBA / insidethegames.biz

Тым часам Міжнародны Алімпійскі камітэт, хоць і дазваляе спартоўцам з Расеі і Беларусі выступаць на спаборніцтвах, аднак толькі пад нейтральным сцягам і без выканання дзяржаўных гімнаў.

Аналітыка
Ці змогуць турніры ў Азіі ўратаваць беларускіх і расейскіх спартоўцаў?
2023.03.09 09:11

Міжнародныя спартовыя арганізацыі летась вельмі хутка адрэагавалі на пачатак расейскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. У першыя дні варварскага ўварвання пуцінскіх войскаў на тэрыторыю незалежнай дзяржавы цэлы шэраг федэрацыяў адразу парваў усялякія сувязі з Расеяй і Беларуссю.

Ужо 25 лютага, на наступны дзень пасля абвяшчэння вайны (паводле прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, «спецыяльнай ваеннай аперацыі на Данбасе»), выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту заклікаў усе спартовыя арганізацыі адмяніць ці перанесці спаборніцтвы, запланаваныя на тэрыторыях Расеі і Беларусі.

Прычынаю назвалі парушэнне ўрадамі гэтых дзяржаваў алімпійскага перамір’я падзеямі ва Украіне. Яно пачалося 5 лютага 2022 года, у першы дзень спаборніцтваў на зімовых Гульнях у Пекіне, і павінна было скончыцца 20 сакавіка, праз 7 дзён пасля закрыцця зімовых Паралімпійскіх гульняў. Рашэнне было прынятае найперш дзеля бяспекі самых спартоўцаў.

Выканкам МАК заклікаў «не вывешваць нацыянальных сцягоў Расеі і Беларусі на міжнародных спартовых імпрэзах».

Інтэрв’ю
«Мы нічога даказваць не абавязаныя». Вольга Сафронава – віцэ-чэмпіёнка Польшчы па аб’язджанні
2023.03.15 13:48

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў