Сенат ЗША аднагалосна прызнаў Пуціна вайсковым злачынцам


Сенат ЗША 15 сакавіка прыняў рэзалюцыю, дзе асудзіў дзеянні прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які распачаў вайну супраць Украіны, паведамляе «Reuters».

У рэзалюцыі сенатары называюць прэзідэнта Расеі «ваенным злачынцам» і заклікаюць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе і іншыя краіны расследаваць злачынствы расейскага кіраўніцтва, учыненыя падчас уварвання ва Украіну.

Сенатар-рэспубліканец Ліндзі Грэям падаў рэзалюцыю ў Сенат, дзе яе аднагалосна падтрымалі як рэспубліканцы, так і дэмакраты. Гэта рэдкі выпадак такога адзінства ў Сенаце, падкрэслівае «Reuters».

«Усе мы ў гэтай палаце – і дэмакраты, і рэспубліканцы – сабраліся разам, каб сказаць, што Уладзімір Пуцін не можа пазбегнуць адказнасці за зверствы, учыненыя супраць украінскага народу», – заявіў лідар дэмакратычнай большасці ў Сенаце Чак Шумэр у прамове перад галасаваннем.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў