Яшчэ напярэдадні Галандская шахматная федэрацыя рашуча асудзіла ўварванне Расеі ва Украіну, хаўрусніцкі падтрыманае беларускім рэжымам, і выказала гарачую падтрымку ўкраінскаму народу. Зараз ёсць працяг гісторыі.
Нацыянальны шахматны орган ухваліў нядаўнія рашэнні Міжнароднай федэрацыі шахматаў (FIDE) і Еўрапейскага шахматнага звязу (EChU), аднак палічыў іх недастатковымі і заклікаў прыняць больш жорсткія меры:
Што датычыць удзелу расейскіх і беларускіх шахматыстаў у нацыянальных турнірах, якія арганізуюцца нідэрландскай федэрацыяй (у першую чаргу тых, хто жыве ў Галандыі), то тут кіраўнікі прыйшлі да кампрамісу: дазваляць, але толькі калі гулец зарэгістраваны пад сцягам FIDE. Любая хоць трохі бачная падтрымка расейскай агрэсіі ва Украіне ў корані не дапушчальная, – падкрэсліваецца ў заяве. Заўважаны ў гэтым шахматыст будзе адразу прыцягнуты да дысцыплінарнага спагнання.
Нагадаем, Міжнародная шахматная федэрацыя сярод першых адрэагавала на гвалтоўнае ўварванне расейскіх і беларускіх уладаў ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы і напрыканцы лютага, падчас пазачарговых выбараў у Раду федэрацыі, неадкладна разгледзела сітуацыю ва Украіне. Рашэнні былі прынятыя наступныя:
Нагадаем, што ад кастрычніка 2018-га году Міжнародную шахматную федэрацыю ўзначальвае былы віцэ-прэм’ер Расейскай Федэрацыі Аркадзь Дварковіч. Пасля перамогі на выбарах яго па тэлефоне асабіста павіншаваў Пуцін, выказаўшы надзею, што «абранне Дварковіча на гэтую пасаду паслужыць дзеля дабрабыту гульні і пасадзейнічае таму, што шахматы будуць ачышчаныя ад любых спробаў палітызацыі, застаўшыся чыстым ад палітыкі відам спорту».
Аркадзь Дварковіч не выпадкова апынуўся ў шахматным свеце. Бацька – Уладзімір Дварковіч – міжнародны шахматны арбітр, старшыня калегіі суддзяў Расейскай шахматнай федэрацыі і на працягу многіх гадоў сябар і дапаможца 13-га чэмпіёна свету Гары Каспарава. А брат – Михаіл Дварковіч – апазіцыйны грамадскі дзеяч, заснавальнік асацыяцыі прадпрымальнікаў «Новое дело».
Напрыканцы студзеня 2019-га году прэзідэнт FIDE у Менску сустрэўся з Лукашэнкам. Тады яны абмяркоўвалі аспекты арганізацыі і правядзення Сусветнай шахматнай Алімпіяды. Гэты форум павінен быў адбыцца ў Менску ў 2022-м годзе. Аднак у кастрычніку 2020-га беларускі ўрад прыняў рашэнне адмовіцца ад такога значнага для ўсяго свету спартовага фестывалю, што здарылася ўпершыню ў гісторыі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, «з-за складанай эканамічнай і эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне і ў свеце ў цэлым».
Права правядзення гэткага вялікага іміджавага мерапрыемства, заяўку на ўдзел у якім падалі прадстаўнікі 190 краінаў планеты, перахапіла Расея. 44-я Сусветная шахматная Алімпіяда павінная былі прайсці сёлета ў Маскве ды Ханты-Мансійску ад 26 ліпеня да 8 жніўня. Аднак ужо сёння Рада Міжнароднай федэрацыі афіцына перанесла турнір, які ўпершыню быў праведзены ў 1927 годзе, у індыйскі Чэннай.
І там не змогуць выступіць прадстаўнікі Беларусі і Расеі. Згодна з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэту, FIDE канчаткова адхіліла ад сваіх спаборніцтваў зборныя гэтых краінаў. У асобных індывідуальных турнірах спартоўцы змогуць працягнуць выступленні. Але толькі ў нейтральным статусе (пад сцягам FIDE) і без нацыянальнай сімволікі.
Аляксандр Пуціла belsat.eu