Майкл Карпэнтэр: Беларусь штодня парушае свае абавязкі ў рамках АБСЕ


Амбасадар ЗША пры Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе Майкл Карпэнтэр падчас паседжання пастаяннай рады АБСЕ ў Вене 16 лютага выступіў з заявай наконт сітуацыі ў Беларусі.

«Замест таго, каб развіваць свабоднае і адкрытае грамадства, беларускія ўлады выкарыстоўваюць рэпрэсіі, каб захаваць уладу. Замест таго, каб выконваць абавязкі ў рамках АБСЕ, Беларусь штодня іх парушае. Замест таго, каб адзначаць адважных дэмакратычных лідараў, грамадскіх актывістаў, незалежныя СМІ і праваабаронцаў, Беларусь іх карае», – падкрэсліў амерыканскі дыпламат.

Майкл Карпэнтэр у сваёй прамове вырак журналісту Анджэю Пачобуту, судовы працэс над Нобэлеўскім лаўрэатам Алесем Беляцкім і іншымі праваабаронцамі «Вясны». Дыпламат назваў абвінавачванні супраць палітвязняў ілжывымі, недарэчнымі і палітычна матываванымі.

Прадстаўнік ЗША заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Пачобута, Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча, апазіцыйных лідараў Сяргея Ціханоўскага, Віктара Барбарыкі і Марыі Калеснікавай, а таксама больш за 1400 палітычных зняволеных, якіх знаходзяцца цяпер за кратамі.

Нагадаем, на паседжанні пастаяннай рады АБСЕ ў Вене 16 лютага пытанне аб палітычных рэпрэсіях у Беларусі паднялі таксама прадстаўнікі Еўразвязу і Вялікай Брытаніі.

Інтэрв’ю
Майкл Карпэнтэр: «Не бачу падмурку для дыялогу з рэжымам Лукашэнкі»
2022.10.02 22:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў