Лукашэнка зацвердзіў папраўкі ў Выбарчы кодэкс


Аляксандр Лукашэнка 16 лютага падпісаў Закон «Аб змене Выбарчага кодэкса». Аб гэтым паведамляе ягоная прэс-служба.

У прыватнасці, папраўкі прадугледжваюць дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты: цяпер кандыдатам забаронена мець грамадзянства замежнай дзяржавы, карту паляка ды іншыя «падобныя дакументы».

Акрамя таго, скасаваны парог яўкі на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня цяпер будзе забаронена афіцыйна. Зменены таксама час датэрміновага галасавання: будзе праходзіць з 12 да 19 гадзін без перапынку (было з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін).

Каментар
Выбары-2024: улады Беларусі ўжо іх плануюць, а чаго чакаць беларусам? Тлумачыць Класкоўскі
2023.02.03 19:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў