Медыі: Затрыманы першы намеснік начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі


У Беларусі затрыманы першы намеснік начальніка Кіраўніцтва справамі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Рыбко. Пра гэта паведамляе «Наша ніва» са спасылкаю на свае крыніцы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Ірына Арахоўская / Белсат

Як паведамляецца, затрыманне адбылося 12 студзеня. Чыноўніка падазраюць у атрыманні хабару.

Сваю пасаду Дзмітрый Рыбко займаў з верасня 2022 года.

Выданне мяркуе, што адбываюцца «ўнутраныя разборкі лукашэнкаўцаў», а «сітуацыя выглядае як зняцце моцнай фігуры з дошкі».

Паводле журналістаў НН, непасрэдны начальнік затрыманага Юрый Назараў разглядаўся як кандыдат на пасаду кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі замест Ігара Сергеенкі, які ў сваю чаргу можна ўзначаліць Палату прадстаўнікоў.

Ігар Сергеенка апынуўся ў ліку кандыдатаў у дэпутаты ў апошні момант. Ён ідзе па Пастаўскай акрузе №29. Гэта даўні прыхільнік Лукашэнкі, які з 1989 года працуе ў КДБ. Да 2013 года ён даслужыўся да намесніка кіраўніка КДБ, а са снежня 2019 года заняў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў