Маладзечанскі праваабаронца Алесь Капуцкі не выйшаў на волю пасля 30 содняў арышту


На якой падставе Алесь Капуцкі застаецца за кратамі пакуль невядома.

Алеся Капуцкага затрымалі 17 снежня ў Маладзечна. На яго склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»), а потым арыштавалі на 15 содняў. Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговымі 15 соднямі арышту.

Сёння, 16 студзеня, Алесь павінен быў выйсці на волю, але гэтага не адбылося, паведамляе тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна».

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў