«Працягваюць тэрарызаваць цывільных». У Херсоне ўзніклі перабоі са святлом праз дзве атакі Расеі


За дзень расейскія войскі двойчы бамбавалі энергетычную інфраструктуру Херсона. Як толькі наступствы першай атакі былі зліквідаваныя, электрасеткі былі абстраляныя паўторна. Цяпер без электрычнасці застаецца цэнтр Херсона. «Расея працягвае тэрарызаваць мірных жыхароў», – заявіў кіраўнік гарадской вайсковай адміністрацыі Раман Мрочка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Абясшкоджаныя расейскія ракеты ў Херсоне. 8 кастрычніка 2023 года.
Фота: Роман Мрочко / Telegram

Раніцою дзве авіябомбы трапілі ў аб’ект крытычнай інфраструктуры Херсона. Пасля гэтага ў горадзе пачаліся праблемы з сувяззю, электрычнасцю, водазабеспячэннем, знік інтэрнэт.

Кіраўнік Херсонскай вайсковай адміністрацыі Раман Мрочка напісаў у сваім Telegram-канале, што «Расея працягвае тэрарызаваць мірных жыхароў», заклікаў тутэйшых запасціся вадою пры такой мажлівасці і прыходзіць у адмысловыя пункты, дзе працуюць электрагенератары, спадарожнікавы інтэрнэт «Starlink», маюцца харчы і вада.

Менш чым праз дзве гадзіны электрычнасць пачала вяртацца ў дамы, аднак расейскія войскі зноў атакавалі энергетычную інфраструктуру.

«Войска РФ працягвае атакаваць Херсон з часова акупаванага левабярэжжа. У выніку чарговага прылёту зноў пашкоджаныя лініі электраперадачы. Абясточаны цэнтр гораду», – паведаміў Мрочка.

Hавiны
У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што збілі 18 беспілотнікаў над Курскай вобласцю
2023.10.15 10:09

Раней крыніцы выдання «Українська правда» у СБУ паведамілі пра паспяховую атаку ўкраінцаў на электрападстанцыю ў Белгародскай вобласці Расеі. У спецслужбе сцвярджаюць, што яна забяспечвае электраэнергіяй у тым ліку вайсковыя аб’екты. Выданне распаўсюдзіла відэа, на якім відаць, як дзве бомбы падаюць на падстанцыю з беспілотніка. Кіраўнік Белгародскай вобласці пацвердзіў, што пасля атакі было парушанае электразабеспячэнне паселішча Красная Яруга.

Аналітыка
Аўдзееўка і чырвоныя стрэлачкі. Як Расея спрабуе перахапіць ініцыятыву на фронце
2023.10.14 18:38

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў