Аэрапорт больш не працуе. Ізраіль у другі раз атакаваў сірыйскі Алепа


Увечары 14 кастрычніка Ізраіль нанёс паветраны ўдар па міжнародным аэрапорце сірыйскага Алепа, у выніку чаго ён быў выведзены з ладу. Пра гэта паведамляе Reuters.

Ізраільскі вайсковы самалёт.
Фота: Maj. Ofer / Israeli Air Force / Wikimedia

«Ізраільскі вораг ажыццявіў паветраны напад з боку Міжземнага мора, на захад ад Латакіі, на міжнародны аэрапорт Алепа, што спрычынілася да матэрыяльнай шкоды аэрапорту і вываду яго з працы», – паведаміла сірыйскае міністэрства абароны.

Аэрапорт пачаў працаваць толькі 14 кастрычніка пасля таго, як 12 кастрычніка адначасовыя ракетныя ўдары Ізраілю па аэрапортах у сталіцы Сірыі Дамаску і паўночным горадзе Алепа пашкодзілі ўзлётна-пасадачныя палосы і вывелі з ладу абодва аэрапорты. Аэрапорт Дамаску па-ранейшаму не працуе.

Удары па аэрапортах закліканыя парушыць іранскія лініі забеспячэння ў Сірыі. Тэгеран тут падтрымлівае рэжым прэзідэнта Башара Асада і адначасова пагражае Ізраілю з прычыны ягонай вайны з «Хамасам».

Цагаль заяўляе, што правёў «лакалізаваныя рэйды» на тэрыторыі сектару Газа, каб паспрабаваць знайсці закладнікаў. Удзел у рэйдах прымалі як пяхотныя, так і танкавыя падраздзяленні.

Hавiны
Ізраільскія войскі зайшлі на тэрыторыю сектару Газа, каб знайсці закладнікаў
2023.10.13 21:09

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў