Аліеў узняў азербайджанскі сцяг над сталіцай Нагорнага Карабаху. І ў іншых месцах таксама


Прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў 15 кастрычніка ўзняў сцяг сваёй краіны над горадам Ханкендзі, які з армянскай назвай Стэпанакерт быў сталіцай непрызнанай армянскай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. Пра гэта паведамляе азербайджанскае выданне «Азертадж».

Ільхам Аліеў узняў сцяг у Ханкендзі (Стэпанакерце).
Фота: azertag.az

Таксама Аліеў узняў азербайджанскія сцягі над горадам Агдэрэ (армянская назва – Мардакерт) і над Сарсангскім вадасховішчам.

19 верасня Азербайджан пачаў «антытэрарыстычную аперацыю» ў Нагорным Карабаху, на наступны дзень улады непрызнанай рэспублікі пагадзіліся раззброіць і расфармаваць сваё войска і зладзіць перамовы з Баку. Пасля гэтага жыхары рэгіёну сталі масава эміграваць у Арменію.

Кіраўнік Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Самвэл Шаграманьян 28 верасня пастанавіў зліквідаваць усе «дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі». Рэспубліка спыніць сваё існаванне з 1 студзеня 2024 года.

Аналітыка
Якія наступствы будзе мець для постсавецкай прасторы перамога Азербайджану ў Карабаху?
2023.09.21 21:04

Генеральны пракурор Азербайджану паведаміў, што ўлады краіны абвясцілі ў міжнародны вышук 300 прадстаўнікоў НКР. Паводле апошніх звестак, у рэгіёне засталося толькі некалькі дзясяткаў этнічных армянаў, а тады як больш як 100 тысячаў ўцяклі ў Арменію.

Тым часам  дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у размове з невялікай групай амерыканскіх заканадаўцаў паведаміў, што Азербайджан можа ўварвацца ў Арменію цягам некалькіх тыдняў.

Аналітыка
«Тактыка салямі». Арменія прапанавала Азербайджану мір, але ёсць шмат нюансаў
2023.04.20 11:20

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў