У Беларусі для пацыентаў з каронавірусам вылучылі больш за 30 тысяч ложкаў. Яшчэ тыдзень таму колькасць ложкаў для інфікаваных каронавірусам складала 24 тысячы. Значную частку больніц перапрафілявалі для лячэння COVID-19, паведамляе Мінздароўя.
Міністэрства аховы здароўя перапрафілявала частку больніц у Беларусі, каб забяспечыць медычнай дапамогай хворых на COVID-19. У Менску цяпер выдзелілі 5533 ложкаў для лячэння пацыентаў з COVID-19. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах сталіцы складае 10 185.
Берасцейская вобласць
Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Берасцейшчыны складае 13 386 адзінак, перапрафілявалі для працы з COVID-19 – 5152 ложкаў. Перапрафіляваныя аддзяленні пад лячэнне пацыентаў з COVID-19 ва ўсіх цэнтральных раённых больніцах.
Віцебская вобласць
Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Віцебскай вобласці складае 11 679 адзінак. Для аказання медычнай дапамогі пацыентам з COVID-19 перапрафілявалі 4100 ложкаў, з іх у Віцебску – 2178 ложкаў.
Гомельская вобласць
Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Гомельскай вобласці складае 14 669 адзінак. Перапрафілявалі для аказання медычнай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй – 5483.
Гарадзенская вобласць
Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Гарадзенскай вобласці складае 9678 адзінак, з іх перапрафілявалі на аказанне дапамогі з інфекцыяй COVID-19 – 3233 адзінак.
Менская вобласць
Пацыентам з інфекцыяй COVID-19 і пнеўманіяй стацыянарная медычная дапамога аказваецца ў 28 установах аховы здароўя, у якіх перапрафілявалі 4125 ложкаў.
Магілёўская вобласць
Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Магілёўскай вобласці складае 10 661. У вобласці перапрафілявалі для аказання медычнай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй – 3266 ложкаў.
СК belsat.eu