Белстат заўважыў рост рэальных прыбыткаў беларусаў ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Менску


Белстат паведаміў, што ў студзені – чэрвені сёлета рэальныя прыбыткі беларусаў выраслі год да года на 3,9 %. Гэты паказнік павялічыўся ва ўсіх рэгіёнах краіны, акрамя Менску.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Рэальныя прыбыткі найбольш павялічыліся ў Берасцейскай вобласці: у студзені – чэрвені сёлета на 7,7 % год да года. У Менску, наадварот, – зніжэнне: мінус 2,2 %. Зрэшты, у параўнанні са студзенем – сакавіком заўважна, што заробкі ў сталіцы павышаюцца.

 

Паводле звестак Белстату, у студзені – чэрвені сёлета грашовыя прыбыткі беларусаў на 87 % складаліся з заробкаў і трансфераў насельніцтву (так афіцыйна называюцца пенсіі, стыпендыі, грашовая дапамога). 8 % – прыбытак ад прадпрымальніцкай дзейнасці, прыбытак ад уласнасці – 5 %.

Hавiны
ЕАБР: Павелічэнне заробкаў у Беларусі паскарае рост цэнаў
2023.07.31 10:54

Летась рэальныя прыбыткі беларусаў упалі ў параўнанні з 2021 годам на 3,6 %. Найбольшае прасяданне адбылося ў Менску: мінус 5,1 %, найменшае – у Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцях: мінус 2,5 %.

Рэальныя прыбыткі – гэта грошы, што застаюцца на руках пасля выплаты падаткаў і ўнёскаў і ўлічваюць інфляцыю.

У студзені – чэрвені сёлета сярэдні налічаны заробак (без уліку падаткаў) склаў у Беларусі 1796 рублёў.

Агляд
Звышзадача – разагнаць ВУП, астатняе другасна: да чаго гэта можа прывесці
2023.08.14 08:50

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў