Расейскія войскі абстралялі ўніверсітэты ў Мікалаеве


Расейскія войскі нанеслі раніцай 15 ліпеня ракетныя ўдары па Мікалаеве. Пацярпелі два найбуйнейшыя ўніверсітэты гораду. Пра гэта паведаміў у Twitter кіраўнік Мікалаеўскай ваеннай адміністрацыі Віталь Кім.

«Сёння Расея-тэрарыст атакавала два найбуйнейшыя ўніверсітэты ў Мікалаеве. Сама меней 10 ракетаў. Цяпер яны атакуюць нашую адукацыю. Я прашу ўніверсітэты ўсіх дэмакратычных краінаў абвясціць Расею тым, чым яна насамрэч ёсць: тэрарыстам», – напісаў Віталь Кім.

У ноч на 15 ліпеня расейскія войскі абстралялі Днепрапятроўскую вобласць. Адна з ракетаў трапіла ў будынак школы ў Сынэльныкаўскім раёне. 14 ліпеня расейцы нанеслі ракетны ўдар па цывільных збудаваннях у Вінніцы. Колькасць ахвяраў ужо перавысіла 30 чалавек, сярод іх – дзеці.

Hавiны
Расейская ракета трапіла ў будынак школы на Днепрапятроўшчыне
2022.07.15 09:36

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў