Сілавікі вызвалілі гомельскага актывіста Васіля Палякова, якога затрымалі тыдзень таму і праваабаронцу «Вясны» Сяржука Сыса.
Падчас аблавы на грамадскія і праваабарончыя арганізацыі сілавікі арыштавалі дзясяткі чалавек. Людзей пакінулі за кратамі на 72 гадзіны. Сёння стала вядома, што на волі затрыманы праваабаронца і журналіст «Вясны» Сяржук Сыс. Яго вызвалілі сёння пасля допыту пад падпіску аб нявыездзе.
Таксама раптоўна з ІЧУ ў Гомлі вызвалілі мясцовага праваабаронцу Васіля Палякова, пра гэта ён напісаў у сваім Facebook.
Васіля Палякова затрымалі тыдзень таму ў справе «тэрарызму».
СК belsat.eu