ЕЗ гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя меры супраць рэжыму Лукашэнкі


Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў вонкавых справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль пракаментаваў новую хвалю ператрусаў і затрыманняў іншадумцаў у Беларусі.

У ЕЗ называюць дзеянні спецслужбаў Беларусі «шырокамаштабнай атакай на незалежныя галасы». Як адзначаецца ў заяве, новая хваля рэпрэсіяў у Беларусі з’яўляецца «яшчэ адным доказам таго, што рэжым Лукашэнкі вядзе сістэматычную і добра спланаваную кампанію з мэтай прымусіць замаўчаць усе дысідэнцкія галасы і здушыць грамадзянскую прастору».

«ЕЗ заклікае ўлады Беларусі прытрымлівацца міжнародных абавязкаў краіны ў справе выканання правоў чалавека і асноўных свабодаў. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых праваабаронцаў, а таксама іншых палітвязняў, колькасць якіх пастаянна расце і цяпер складае больш за 550 чалавек. Рэжым павінен спыніць рэпрэсіі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці», – падкрэслівае Бурэль.

У заяве адзначаецца, што грубыя парушэнні правоў чалавека і асноўных свабодаў «маюць сваю цану»:

«ЕЗ гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя меры ў адпаведнасці са сваім паступовым падыходам. ЕЗ працягне рабіць усё неабходнае для падтрымання народу Беларусі. Мы будзем працягваць падтрымліваць усіх праваабаронцаў, незалежныя галасы і ўсіх прыгнечаных у Беларусі».

Hавiны
Абмежаванні з прасторай для манеўра. Ці сапраўды санкцыі ЕЗ можна лічыць жорсткімі?
2021.06.25 19:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў