Сын Бердымухамедава перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Туркменістане


На пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах у Туркменістане атрымаў перамогу сын кіраўніка Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедава Сердар. За яго прагаласавалі 72,97 % выбарнікаў, паведамляе turkmenistan.gov.tm.

Сердар Бердымухамедаў. Крыніца: worldprotest / Telegram

Яшчэ ў лютым сёлета прэзідэнт Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаў заявіў пра неабходнасць даць дарогу да кіравання дзяржавай маладым кіраўнікам. Тады ж ён анансаваў прэзідэнцкія выбары. Адным з кандыдатаў на пасаду кіраўніка краіны стаў ягоны сын Сердар Бердымухамедаў.

Выбары ў Туркменістане адбыліся 12 сакавіка.

«У адпаведнасці з артыкулам 76 Выбарчага кодэксу Туркменістану і на падставе пастановы Цэнтральнай выбарчай камісіі ад 14 сакавіка 2022 года намеснік старшыні кабінету міністраў Сердар Гурбангулыевіч Бердымухамедаў, які набраў 72,97 % галасоў выбарнікаў, прызнаны абраным прэзідэнтам Туркменістану», – гаворыцца ў паведамленні Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Сердар Бердымухамедаў нарадзіўся ў 1981 годзе. Ва ўрадзе краіны сын цяпер ужо былога прэзідэнта стаў працаваць у МЗС Туркменістану. Пазней ён зрабіўся міністрам прамысловасці і будаўнічай вытворчасці, а з лютага мінулага году – віцэ-прэм’ерам.

Hавiны
У Туркменістане абвешчаны датэрміновыя прэзідэнцкія выбары
2022.02.12 12:13

АУ belsat.eu

Стужка навінаў