Кіраўніцтва беларускіх ВНУ адправілі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы


Намеснік міністра абароны Андрэй Жук правёў заняткі па агнявой падрыхтоўцы з кіраўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны.

Кіраўніцтва беларускіх ВНУ на занятках па агнявой падрыхтоўцы.
Фота: Міністэрства абароны

«Падчас збору асаблівая ўвага была ўдзелена курсам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, якія будуць уведзены ва ўсіх беларускіх ВНУ з 1 верасня 2024 года. Удзельнікам мерапрыемства былі прадэманстраваны элементы заняткаў па тактычнай медыцыне, інжынернай падрыхтоўцы, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароне і іншае», – распавядае Мінабароны.

Таксама прадстаўнікам ВНУ зладзілі спаборніцтвы па стральбе з пісталета Макарава.

Кіраўніцтва беларускіх ВНУ на занятках па агнявой падрыхтоўцы.
Фота: Міністэрства абароны

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларускія ўлады спрабуюць ваенізаваць усё, да чаго дацягваюцца. Напрыклад, школьнікаў адпраўляюць у ваенна-патрыятычныя лагеры ў рамках курсаў дапрызыўнай падрыхтоўкі. Таксама Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць па ўкраінскім узоры тэрытарыяльную абарону і народнае апалчэнне у Беларусі.

Hавiны
Шуневіч апавёў, як паляўнічыя ў Беларусі будуць радзіму абараняць
2023.11.20 09:38

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў