Галоўнае за дзень: галадоўка насуха, новыя палітвязні і затрыманне старшыні Саюзу палякаў


«Белсат» падводзіць вынікі аўторка, 15 лютага.

Віцэ-прэзідэнтка Саюзу палякаў Беларусі Рэната Дземянчук.
Фота: Znadniemna.pl

Віцэ-прэзідэнта Саюзу палякаў Беларусі Рэнату Дземянчук зацягнулі ў аўтобус без знакаў.

Рэнату Демянчук затрымалі ў Горадні каля пад’езда людзі ў форме падобнай на ГУБАЗіК. Дзе цяпер знаходзіцца спадарыня і што з ёю адбываецца, пакуль невядома.

Галадоўка Мацкевіча

Яшчэ 12 чалавек у Беларусі прызналі палітвязнямі

Беларускія праваабаронцы 15 лютага прынялі чарговую супольную заяву, у якой прызналі палітвязнямі 12 чалавек. Усе зняволеныя былі абвінавачаныя паводле «народнага» крымінальнага артыкулу 342 – «Арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Палітвязнямі прызнаныя: Данііл Чаўнакоў, Аляксандр Новаш, Васіль Ярмоленка, Ілля Валенціновіч, Мікіта Валенціновіч, Таццяна Гацко, Кацярына Гібкая, Анастасія Кухарава, Аляксандр Гузанаў, Уладзімір Севярын, Сяргей Ярошкін, Сяргей Лапко.

На 15 лютага ў Беларусі афіцыйна прызнаныя палітычнымі зняволенымі 1062 асобы.

Hавiны
Яшчэ 12 чалавек у Беларусі прызналі палітвязнямі. Агульная колькасць цяпер – 1062
2022.02.15 15:14

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў