Баіцца заходніх санкцыяў? «БелАЗ» абвясціў тэндар на пастаўкі праз расейскія парты


Беларускі вытворца буйных самазвалаў «БелАЗ» размясціў заяўку, якая можа сведчыць пра спробы кампаніі абысці негатыўныя для сябе наступствы заходніх санкцыяў.

Аўтамабіль БелАЗ на тэрыторыі заводу. Жодзіна, Беларусь, 26 чэрвеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

10 лютага на сайце электроннага гандлю Icetrade.by быў змешчаны тэндар «БелАЗу» з назвай «Транспартна-экспедытарскія паслугі пры камбінаваных перавозах экспартна-імпартных і транзітных грузаў з партоў г. Санкт-Пецярбургу ў Рэспубліку Беларусь».

Арыентаваны кошт закупу – € 52 800. Прапановы прымаюцца да 28 лютага. Агулам запланаваныя 24 рэйсы па 900 км кожны.

Аб’ектыў
Ці дзеюць санкцыі і як беларускія ўлады іх абыходзяць?
2021.09.28 22:46

Раней «БелАЗ» пастаўляў неабходныя грузы праз Літву, праз якую да Беларусі пралягае самы кароткі шлях. Але ўлетку 2021 года кампанія трапіла пад санкцыі Еўрапейскага Звязу, пасля чаго ў яе ўзніклі праблемы з пастаўкамі. Падобна, што кампанія вырашыла пераключыцца на расейскія парты, што павялічвае час і, верагодна, кошт паставак.

«Так, санкцыі працуюць, яны адсеклі самы просты, самы традыцыйны канал збыту прадукцыі для «БелАЗаў», – тлумачыў суаўтар праграмы «Давайце разбірацца» на «Белсаце» Алесь Ярашэвіч.

Гэтак, у верасні літоўская мытня адмовілася прапусціць партыю запасных дэталяў для самазвалаў «БелАЗ», якія беларускі завод спрабаваў адправіць на экспарт праз порт Клайпеды.

Падобны выпадак здарыўся і ў лістападзе, калі літоўскія мытнікі вярнулі запасныя дэталі, вырабленыя на «БелАЗе». Беларускі бок накіроўваў праз Літву дэталі для грузавікоў «БелАЗ» вагой амаль 15 т у Боснію і Герцагавіну.

Hавiны
Літва не прапусціла дэталі для «БелАЗаў»
2021.11.30 17:34

ПС belsat.eu

Стужка навінаў